Каледжы Аб’яднанага Свету прадастаўляюць адукацыю, сіла якой яднае людзей, нацыі і культуры дзеля дасягнення міру і ўстойлівай будучыні.

РУХ UWC


Каледжы Аб’яднанага Свету (UWC) гэта глабальны адукацыйны рух, распачаты ў 1962 годзе, які яднае студэнтаў з усяго свету – выбраных выключна паводле асабістых якасцяў, не зважаючы на расу, рэлігію, палітычную прыналежнасць ці фінасавае становішча – з выразнай мэтай захавання міру і міжнароднага разумення.

Жывучы разам, вучні і настаўнікі розных нацыянальнасцяў і з розных асяроддзяў утвараюць жывыя і поўныя энтузіязма супольнасці. Высокія акадэмічныя патрабаванні, акцэнт на грамадскую актыўнасць, вялікі спектр культурных імпрэзаў і мерапрыемстваў на свежым паветры – усё гэта частка складанай, але захапляючай UWC адукацыі.

Абсалютную перавагу пры паступленні ў каледжы маюць тыя падлеткі, якія, апроч выдатных агульных ведаў, добра валодаюць беларускай мовай і ведаюць гісторыю і культуру, што неабходна для годнага прадстаўлення Беларусі ў асяроддзі моладзі з усяго свету.

Micія руха UWC

Каледжы Аб’яднанага Свету робяць адукацыю моцай, якая аб’ядноўвае людзей, нацыі і культуры дзеля міру і ўстойлівай будучыні.

Каштоўнасці руха UWC:

  • Міжнароднае і міжкультурнае паразуменне
  • Ухваленне рознасцяў
  • Асабістая адказнасць і цэласнасць
  • Узаемная адказнасць і павага
  • Спачуванне і дапамога
  • Павага да навакольнага асяроддзя
  • Пачуццё ідэалізму
  • Пераадоленне цяжкасцяў
  • Актыўныя дзеянні і асабісты прыклад

ПАСТУПЛЕННЕ


Шаноўнае спадарства,


Нацыянальны UWC камітэт аб'яўляе набор беларускіх вучняў на 2017-18 навучальны год у школы UWC. Мы прапануем стыпендыі ў наступныя каледжы:

Арменія - UWC Dilijan, www.dilijanschool.com (0 – 80% фінансавання);
Боснія і Герцагавіна - UWC Mostar, www.uwcmostar.ba (0 – 75% фінансавання);
Індыя - UWC Mahindra College, www.uwcmahindracollege.org (0 – 60% фінансавання);
Кітай - UWC Changshu, www.uwcchina.org (0 – 49% фінансавання);
Нідэрланды - UWC Maastricht, www.uwcmaastricht.nl (100% фінансавання);
Сінгапур - UWCSEA, www.uwcsea.edu.sg (0 – 100% фінансавання).

Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата. Тэрмін навучання – 2 гады. Прэтэндэнты мусяць:

  • мець 16 год на 1 верасня 2017 г.,
  • быць навучэнцамі/-камі 10-ага альбо 11-ага класа,
  • мець грамадзянства Беларусі альбо дазвол на жыхарства.

Конкурс адбываецца ў 2 этапы.

На 1 тур трэба даслаць да 31 каcтрычніка 2016 г. на адрас uwcblr@gmail.com

  • запоўненую анкету (запампаваць тут),
  • копію ведамасці паспяховасці за мінулы навучальны год,
  • копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.

Кандыдаты, якія прайшлі на 2 тур, атрымаюць запрашэнні. Ён адбудзецца 26 - 27 снежня 2016 г. у выглядзе гутаркі дзеля выяўлення інтэлектуальнага ўзроўня і асабовых якасцяў кандыдата. Час і адрас будуць пазначаныя ў запрашэнні.

International Baccalaureate


Што такое ІВ праграма?

Праграма Міжнароднага Бакалаўрэата (ІВ) – гэта выпрабоўваючая двухгадовая праграма міжнароднай адукацыі для вучняў ад 16 да 19 гадоў. Мовамі ІВ праграмы з’яўляюцца англійская, французская і іспанская. Дыплом ІВ шырока прызнаецца, у тым ліку вядучымі ўніверсітэтамі свету. Студэнты атрымліваюць больш чым проста набор ведаў. Праграма падрыхтоўвае навучэнцаў да універсітэта і заахвачвае іх:
• задаваць пытанні,
• навучыццы вучыцца,
• развіць пачуццё ўласнай самасвядомасці і культуры,
• развіць здольнасць камунікаваць і знаходзіць разуменне з людзьмі розных народаў і культур.

Вучэбны план

Вычэбны план ІВ складаецца з шасці груп прадметаў, разам з трыма абавязковымі патрабаваннямі. Гэта адлюстравана на шасцікутніку ўнізе з абавязковымі прадметамі ўнутры.

Вучні выбіраюць шэсць прадметаў – па аднаму з групы прадметаў. Звычайна тры прадмета вывучаюцца на павышаным ўзроўні (курс складаецца з 240 навучальных гадзін). Астатнія тры прадметы вывучаюцца на стандартным ўзроўні (150 навучальныз гадзін). Усе тры часткі асновы – доўгае эссэ, тэорыя ведаў, крэатыўнасць-актыўнасць-сервіс з’яўляюцца абавязковымі часткамі праграмы і галоўнай часткай усёй філасофіі ІВ.

У залежнасці ад UWC школы, прапануюцца розныя прадметы ў розных групах. Найбольш распаўсюджаныя прадметы сярод прыродазнаўчых навук з’яўляюцца:

  • Фізіка
  • Хімія
  • Біялогія
  • Навука навакольнага асяроддзя

Таксама некаторыя школы прапаноўваюць:

  • Тэхналогіі дызайна
  • Камп’ютарныя навукі
  • Спорт, практыкаванне і здароўе

У групе “Чалавек і грамадства” найбольш распаўсюджаныя прадметы:

  • Эканоміка
  • Гісторыя
  • Філасофія
  • Навука навакольнага асяроддзя

Некаторыя школы прапаноўваюць:

  • Геаграфія
  • Сацыяльная і культурная антрапалогія
  • Глабальная палітыка
  • Сусветнае мастацтва і культуры

Сярод мастацтваў звычайна прапаноўваецца:

  • Музыка
  • Візуальнае мастацтва

Некаторыя школы прапаноўваюць таксама:

  • Кіно
  • Танец

Акрамя матэматыкі на стандартым і павышаным узроўні таксама прапаноўваецца:

  • Пачатковая матэматыка
  • Вышэйшая матэматыка

У групе мова і літаратура прапаноўваецца альбо родная мова, якая можа вывучацца самастойна (у выпадку з беларускай мовай), альбо замежная, калі студэнт валодае ёй на высокім узроўні.

Другая замежная мова можа вывучацца ab initio (з пачатку) альбо на стандартным ці павышаным узроўні. Звычайна прапаноўваюцца:

  • Англійская
  • Гішпанская
  • Італьянская
  • Нямецкая

Якія тры асноўныя патрабаванні?

1. Доўгае эсэ

Гэта незалежнае сама-кіраванае даследванне па адным з IB прадметаў, якое завяршаецца пісьмовай працай у 4000 словаў. Студэнты звычайна зацвярджаюць тэму працы са сваім настаўнікам ў канцы першага года, пачынаюць працаваць над доўгім эсэ ўлетку, пасля даюць працу настаўніку для прагляду і парадаў, і заканчваюць ў канцы першага семестра другога года.

2. Тэорыя ведаў

Міждысцыплінарны прадмет тэорыі ведаў быў створаны каб забяспечыць развіццё лагічнага мыслення шляхам даследвання прыроды ведаў і заахваоціць студэнтаў цаніць іншыя культуры і каштоўнасці.

3. Крэатыўнасць-актыўнасць-сервіс (КАС)

Удзел у праграме КАС заахвочвае студэнтаў выяўляць свае таленты, удзельнічаць у мастацкіх, спартыўных і валанцёрскіх імпрэзах, такім чынам даючы вучням зразумець істотнасць жыцця па-за акадэмічнай сферай.

Сістэма ацэньвання ІВ

Ёсць два тыпы ацэньвання: знешняе і ўнутранае.

Знешняе

Гэты тып з’яўляецца галоўным пры канчатковай ацэнцы большасці курсаў. У канцы другога году здаюцца экзамены, вынікі якіх маюць найбольшы ўплыў на адзнаку ў дыпломе. Рашэнні экзаменацыйных заданняў дасылаюцца на праверку ў арганізацыю IB, што стварае больш аб’ектыўныя ўмовы для ацэньвання. На экзаменах выкарыстоўваюцца наступныя віды заданняў: эсе, структураваныя задачы, пытанні з кароткімі адказамі, пытанні, базіраваныя на дадзеных; пытанні з тэкставымі адказамі; пытанні на вывучэнне пэўных сітуацый, пытанні з адказамі на выбар.

Унутранае

Настаўнікі таксама прымаюць удзел у канчатковым ацэньванні студэнтаў. У другой палове другога года адбываюцца вусныя экзамены па мовах, дзе студэнтам прапаноўваецца вусна выказацца на пэўныя тэмы. Таксама настаўнікі правяраюць лабараторныя працы ў прыродазнаўчых навуках, даследванні ў матэматыцы, мастацкія выкананні.

Выніковая адзнака

У выніку па кожным прадмеце выстаўляецца адзнака ад 1 да 7, якая спалучае знешняе і ўнутранае ацэньванне. Таксама, дадаюцца адзнакі па доўгім эсе і па тэорыі ведаў, за якія разам можна атрымаць максімум 3 балы. Такім чынам, максімальны агульны бал па IB складае 45 (42 па прадметах і 3 па доўгім эсе і тэорыі ведаў).

Пробныя экзамены і прадказальныя адзнакі

У канцы першага года таксама здаюцца пробныя экзамены. Іх вынікі вельмі важныя для прадказальных адзнак, якія выстаўляюцца настаўнікамі ў сярэдзіне другога года. Гэтыя адзнакі звычайна адсылаюцца ва ўніверсітэты пры падачы анкет.

ВЫПУСКНІКІ


2017/2019

Максiм Аўсянiк - SEA UWC
Максiм Дзятловiч - UWC Changshu
Марыя Строцава - Maastricht UWC
Павел Макоўскi - Mostar UWC
Улад Гесь - Dilijan UWC

2016/2018

Аляксандра Кажарская - RCN UWC
Арцём Каранкевіч - Dilijan UWC
Даша Вавілава — UWC Changshu China
Даша Давідоўская — United World College Maastricht
Даша Маляўская — UWC Thailand
Ксенія Калаўр — UWC Changshu China
Марта Шчарбакова - SEA UWC
Уладзіслаў Войніч - Adriatic UWC
Юльяна Мішур - Maastricht UWC

2015/2017

Ганна Мушакевіч - SEA UWC
Мікіта Кліменка - RCN UWC
Яна Мякшыла - Dilijan UWC

2014/2016

Аляксандра Гваздзёва - Maastricht UWC
Аляксандра Туча - Adriatic UWC
Міхась Лысюк - SEA UWC
Ганна Карней - Dilijan UWC
Мікіта Жылінскі - Dilijan UWC

2013/2015

Алена Міхалковіч - Maastricht UWC
Мікіта Ганец - Adriatic UWC

2012/2014

Ілля Ільянкоў - Adriatic UWC
Юлія Макаёва - RCN UWC
Валерыя Клютко - Mostar UWC

2011/2010

Соф'я Пісарэнка - Adriatic UWC
Георгі Чхаідзэ - RCN UWC
Лізавета Дзятко - Hong Kong UWC

2010/2011

Маша Статкевіч - Adriatic UWC
Людміла Залеская - Mostar UWC
Ганна Панамарэнка - Atlantic UWC
Алесь Вераб'ёў - Maastricht UWC
Вольга Свяркальцава - Mahindra UWC
Дар'я Масцяніца - USA UWC

2009/2011

Марыя Пупко - Adriatic UWC
Макс Карповіч - RCN UWC

2008/2010

Аліна Паянкова - Adriatic UWC
Макар Маліноўскі - Adriatic UWC
Настасся Рудак - Mostar UWC
Марыя Русак - RCN UWC

2007/2009

Вольга Грыцкевіч - RCN UWC
Марыяна Мірчук - Mostar UWC
Міхаіл Рэуцкі - Adriatic UWC

2006/2008

Алесь Быстрык - Mostar UWC
Ганна Зімніцкая - RCN UWC
Людміла Малышава - Adriatic UWC

2005/2007

Яна Садоўская - Adriatic UWC
Вольга Грынюк - RCN UWC

2004/2006

Кацярына Паборцава - RCN UWC
Юлія Гаўрылюк - Adriatic UWC
Ягор Дарашкевіч - Adriatic UWC

2003/2005

Зміцер Кожух - RCN UWC
Зміцер Кануннікаў - Adriatic UWC

2002/2004

Наталля Есаўленка - RCN UWC
Яўгенія Сідарчук - Adriatic UWC
Вольга Сцяжко - Adriatic UWC

2001/2003

Ягор Сурскі - Adriatic UWC
Марыя Кудзіна - Adriatic UWC
Анастасія Кучынская - Adriatic UWC

2000/2002

Яўген Гладкі - RCN UWC
Кірыла Ільніцкі - Adriatic UWC
Вольга Кудраўцава - Mahindra UWC

1999/2001

Баршчынская Кацярына - Adriatic UWC
Дар'я Ліс - Mahindra UWC

1998/2000

Вольга Рошчанка - RCN UWC
Юлія Беразнева - Adriatic UWC
Дзмітрый Берастаў - Mahindra UWC

1997/1999

Іна Міцькавец - RCN UWC
Юры Канавалаў - Adriatic UWC

1996/1998

Цімафей Мароз - RCN UWC
Анастасія Насута - Adriatic UWC

1995/1997

Святлана Наркевіч - RCN UWC
Вадзім Шосцік - Adriatic UWC

1994/1996

Алена Новік - Adriatic UWC

FAQ


ЧАСТА ЗАДАВАНЫЯ ПЫТАННІ:

UWC - гэта арганізацыя, якая прапаноўвае міжнародную адукацыю людзям з усяго свету з пэўнай місіяй і ідэаламі. IB - гэта міжнародная сістэма адукацыі, па якой навучаюццы шматлікія школы па ўсім свеце. UWC выкарыстоўвае ў сваіх школах сістэму IB, але не абмяжоўваюцца ёй у сваёй дзейнасці. Больш падрабязна пра IB можна даведацца на www.ibo.org, а пра UWC на www.uwc.org

Праграмма навучанне ў UWC адпавядае дзвюм апошнім гадам школы, таму немэтазгодна падаваць у UWC ужо закончыўшы навучанне ў школе і пачаўшы ўніверсітэт.

Не. Праграма ІВ, па якой навучаюцца студэнты UWC, адпавядае апошнім дзвюм гадам школы, пасля сканчэння якой можна падаваць ва ўніверсітэт.

Па-першае, IB прызнаецца ў большасці краін свету і ва ўсіх развітых краінах, што часта дазваляе падаваць ва ўніверсітэты без экзаменаў. Дзякуючы ангельскамоўнай праграме, таксама дазваляецца падаваць ва ўніверсітэты без спецыяльных сэртіфікатаў, што пацвярджаюць валоданне ангельскай мовы.
Па-другое, многія ўніверсітэты падзяляюць ідэалы UWC, што павышае магчымасці выпускнікоў паступіць ува многія ўніверсітэты ЗША і Еўропы.

Тры UWC школы прымаюць наўпроставыя падачы заяваў. Гэта азначае, што ў гэтыя школы можна падаваць, нават калі стыпендыі ў гэтым годзе не прапаноўваюцца праз нацыянальныя камітэты. Каб даведацца больш пра наўпроставыя падачы, трэба напісаць ў прыёмную камісію гэтых школ:

Веданне англійскай мовы дапамагае, але не з’яўляецца прыярытэтам пры адборы. Аднак трэба звяртаць увагу на спецыфіку розных школаў. Напрыклад, UWC of Atlantic патрабуе IELTS дзеля таго, каб атрымаць візу ў Вялікабрытанію. У UWC South East Asia i UWC Li Po Chun узровень англійскай мовы сярод студэнтаў вельмі высокі, што можа стацца прычынай псіхалагічнага ціску на студэнта з невысокім узроўнем англійскай мовы. З іншага боку, некаторыя школы, як UWC of Adriatic, традыцыйна прымалі і студэнтаў і з вельмі нізкім узроўнем англійскай, а пасля дапамагалі ім у працэсе навучання. У UWC Red Cross Nordic ёсць летнія курсы англійскай мовы. Таксама, трэба памятаць, што паміж апошнім этапам адбору і пачаткам навучання ў новапрынятага студэнта будзе яшчэ некальмі месяцаў, каб падцягнуць узровень мовы.

Не. Веданне англійскай мовы дапамагае, але не з’яўляецца прыярытэтам пры адборы. Аднак UWC of Atlantic патрабуе IELTS праз тое, што гэты сертыфікат патрэбны, каб атрымаць візу ў Вялікабрытанію.

Ёсць 5 асноўныx прынцыпаў, па якіх UWC абіраюць кандыдатаў:

  • Iнтэлектуальная цікаўнасць і самаматываванасць
  • Актыўная мэтанакіраванасць
  • Сацыяльная кампетэнцыя
  • Цвёрдасць, асабістая адказнасць і цэласнасць
  • Матывацыя да UWC

Акрамя гэтага, беларускі нацыяльнальны камітэт выбірае кандыдатаў, якія

  • Добра ведаюць гісторыя і культуру Беларусі
  • Валодаюць беларускай мовай
  • Маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю і здольныя яе абгрунтаваць

Хоць кандыдаты абіраюцца з большага па якасцях характара, якія фарміруюцца на працягу доўгага часу, калі будучыя кандыдаты хочуць паступаць у UWC, яны могуць:

  • цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай (пісьменнікамі, паэтамі, мастакамі і іншымі культурнымі дзеячамі),
  • цікавіцца сваёй малой радзімы (цікавыя факты, гісторыя),
  • працаваць над валоданнем беларускай мовы,
  • сачыць за падзеямі ў свеце, даведвацца больш пра рух UWC і яго ідэалы быць актыўнымі

Так. На дадзены момант камітэт дае прыярытэт тым, хто закончыў 11 класаў, але магчыма паступіць і пасля 10 класа.

На дадзены момант гэтае пытанне застаецца адкрытым. Міністэрства адукацыі паведамляе, што паводле п. 2 правілаў прыема ў ВНУ для навучання ў беларускім універсітэце трэба мець агульную сярэднюю, прафесіянальна-тэнхнічную альбо сярэдне-спецыяльную адукацыю, пацверджаную адпаведным дакументам. Для прызнання IB дыплому адпаведнасці дакументам аб адукацыі РБ трэба падаць заяву з афіцыйна перакладзеным дыпломам, выпіскай, і інш. ў адзел прызнання дакументаў ДУО “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” (www.nihe.bsu.by/index.php/ru/pod-doc).

Пажадана запаўняць гэтыя раздзелы па-ангельску, бо камітэт дашле анкету ў каледж, пры ўмове, што Вас пройдзеце адбор.

У гэтым годзе мы рана праводзім адбор, калі навучэнцы яшчэ не скончылі першую чвэрць. Таму пажадана дасылаць табель аб паспяховасці мінулага году.