Арцём, UWC Dilijan'18, дзеліцца сваімі першымі ўражаннямі пра жыццё ў сэрцы Арменіі.


Прывітанне, паненкі да панове. Я хачу вам расказаць пра мой першы месяц у UWC Dilijan. У аэрапорце ў Ерэване нас, першагодак, сустрэлі два другагодкі, мы селі ў аўтобус каледжа і я зразумеў, што пачалося зусім новае жыццё. Каб даехаць да Дзіліджана, трэба праехаць амаль усю Арменію. Прыгожыя горы, знаёмае многім возера Севан, шматлікія прыдарожныя магазіны.

Калі аўтобус заехаў на тэррыторыю каледжа, мы ўбачылі вялізарны натоўп студэнтаў. Радасныя крыкі, апладысменты, - і вось ты ўжо акунаешся ў UWC жыццё. Першыя тыдзень-два – гэта спробы запомніць, як вымаўляюцца імёны ўсіх студэнтаў, а таксама шматлікае “Belarus is not a part of Russia”, “Belarus is not in Africa” ці “ We are not Belarussia. Just Belarus”.

Першы тыдзень – гэта induction week, калі другагодкі робяць розныя івэнты, каб першагодкі пазнаёміліся больш с каледжам, local community, горадам, а таксама зрабілі правільны выбар прадметаў.

Прадметаў, як і ў кожнам UWC, шэсць. Калі ты выбраў прадмет і ён табе не спадабаўся, то праз месяц пасля пачатку заняткаў можна змяніць на другі. Сярод маіх самых любімых – Global Politics і Visual Arts.

Каб студэнтам лепш было прыстасавацца да новага жыцця, кожных два тыдня праходзяць lifeskills sessions з псіхолагам на розныя тэматыкі, напрыклад, how to deal with homesickness.

UWC Dilijan – гэта калі ўсім мінакам кажаш “barev dzes”, а табе з усмешкай адказываюць: “barev” (“прывітанне” на армянскай). Першыя шэсць тыдняў школы абавязковыя ўрокі армянскай мовы.

UWC Dilijan – гэта калі сядзіш з іспанцамі, амерыканцамі, украінцамі, беларусамі ды рускімі і слухаеш Акіян Эльзы ці Паліну Рэспубліку.

UWC Dilijan – гэта калі ты спрабуеш японскія пласцінкі з водарасцяў і вучыш японцаў есці sunflower seeds.

Я закахаўся ў гэтае месца, людзей, прыроду, горад. Раю ўсім паступаць у UWC, каб адчуць тое, што адчуваю зараз я.

аўтар Арцём Каранкевіч